Штогод навучэнцы і настаўнікі прымаюць удзел у мітынгу, прысвечаным Вялікай Перамозе.
8 мая ўсе сабраліся ля помніка загінуўшым воінам у в.Мнюта. Са святам прысутных павіншаваў старшыня Пліскага выканаўчага камітэта Пліско В.М., навучэнцы сказалі словы ўдзячнасці ветэранам за мір і спакой на зямлі.