Масленіца

 Зімовыя святы закончыліся Масленіцай, якую мы адзначылі 17 лютага сумесна з Мнюцкім сельскім Домам культуры.

Святкаваць Масленіцу вельмі весела: гулянні суправаджаліся песнямі, танцамі, гульнямі. Цудоўны настрой святу задавалі гарманіст Сіняўскі В.А. і загадчыца Мнюцкім сельскім Домам культуры Хрол М.І.


Нельга ўявіць свята Масленіцы без бліноў, бо яны вельмі падобныя на сонца, якому людзі веьмі рады пасля зімы. Як пачастунак да бліноў – традыцыйная беларуская страва “Масляны баран” ад Марыны Іванаўны Хрол.

 


Печать   E-mail