Тыдзень бяспекі дарожнага руху-2018

З 15.01 па 20.01.2018 года праходзіў Тыдзень бяспекі дарожнага руху з мэтай узмацнення работы па папярэджанню дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Для актывізацыі і прапаганды дзейнасці школьнага атрада ЮІД удзельнікі выступілі з агітбрыгадай “Аўтастоп”, нагадалі дарожныя знакі, пашырылі кругагляд дзяцей аб забеспячэнні бяспекі жыцця, у гульнявой форме расказвалі дзецям культуру паводзін на дарозе.

На працягу Тыдня дзеці ўдзельнічалі ў разнастайных мерапрыемствах, якія садзейнічалі прапагандзе бяспекі дарожнага руху:

  • гульня “Знатакі правіл дарожнага руху”
  • гульнявая праграма ”Юны інспектар дарожнага гуху – гучыць ганарова”
  • практыкум “Азбука юнага пешахода”
  • прэзентацыя “Я і правілы дарожнага руху”

Настаўнікі паўторна азнаёмлены з нарматыўным прававым забеспячэннем дзейнасці ўстановы адукацыі па прафілактыцы дзіцячага траўматызму.


Печать   E-mail