Грып – вострае інфекцыйнае віруснае захворванне, якое перадаецца паветрана-кропельным шляхам.
Крыніцай інфекцыі з'яўляецца хворы чалавек. Найбольшую небяспеку ўяўляюць людзі, якія пераносяць дадзеную інфекцыю ў схаванай форме (без відавочнай клінікі).
Першымі на ўздым захворвання заўсёды адказваюць дзеці. Гэта звязана з тым, што яны больш знаходзяцца ў замкнёных калектывах (дзіцячых садках, школах, вучылішчах), маюць зносіны з вялікай колькасцю дзяцей і дарослых (аднакласнікі, настаўнікі, выхавальнікі).
Цалкам засцерагчы дзіця ад інфекцый, зберагчы яго ад грыпу і прастудных захворванняў у восеньска-вясновы перыяд не пад сілу ні аднаму з бацькоў. Але можна зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб знізіць рызыку захворвання свайго дзіцяці.
Вельмі часта бацькі блытаюць грып і іншыя ВРВЗ, якія звычайна называюць прастудай. Іх, сапраўды, нялёгка, але ўсё-такі можна адрозніць. Прастуда пачынаецца паступова - з катару, непрыемных адчуванняў у горле і кашлю. Тэмпература рэдка падымаецца вышэй за 38°С і трымаецца нядоўга. Пры гэтым агульнае самаадчуванне дзіцяці не моцна пагаршаецца. А вось асноўныя сімптомы грыпу пры найбольш распаўсюджанай сярэднецяжкай форме з'яўляюцца, як правіла, наадварот, востра і раптоўна: высокая тэмпература, дрыжыкі, галаўныя і мышачныя болі, болі ў горле, сухі кашаль, дрэннае самаадчуванне ў цэлым, адчуванне разбітасці. Тэмпература дасягае свайго максімальнага значэння да канца першых ці радзей на другія суткі.
Не варта забываць і пра ўскладненні грыпу. Ускладненні могуць выяўляцца як у працэсе развіцця хваробы, так і пасля яе. Часцей за ўсё ў якасці ўскладнення грыпу ў дзяцей выяўляецца ларынгатрахеабранхіт, атыт, запаленне прыдатачных пазух, пнеўманія. Ускладненні грыпу заўсёды ўзнікаюць як вынік напластавання бактэрыяльнай флоры на грыпозную інфекцыю.
Самы надзейны і эфектыўны спосаб абароны ад грыпу – гэта вакцынацыя.
У першую чаргу прышчэпкі ад грыпу рэкамендаваны дзеткам, якія часта хварэюць. Лічыцца, што яны пасля вакцынацыі змогуць пераносіць розныя прастудныя захворванні лягчэй.
У цяперашні час для вакцынацыі выкарыстоўваюцца толькі інактывіраваныя вакцыны. У сваім складзе яны не ўтрымліваюць жывы вірус і не здольныя выклікаць захворванне, але здольныя стымуляваць нашу імунную сістэму для выпрацоўкі антыцелаў да віруса грыпу.
Паўнацэнны імунітэт фарміруецца праз 2-3 тыдні пасля вакцынацыі. Менавіта таму вельмі важна своечасова зрабіць прышчэпку, да пачатку ўздыму захворвання на грып. Найбольш спрыяльны час для вакцынацыі: верасень-кастрычнік.
Для вакцынацыі асоб з груп рызыкі (дзеці, настаўнікі, выхавальнікі, дарослыя з хранічнымі захворваннямі, медыцынскія работнікі і т. п.) на бясплатнай аснове вакцына даступная.
Таксама выкананне шэрагу простых правілаў дапаможа Вам ўмацаваць ваш імунітэт: здаровае харчаванне, вітаміны, загартоўванне, здаровы паўнавартасны сон, прагулкі на свежым паветры.
Паважаныя бацькі! У вас ёсць магчымасць абараніць свайё дзіця ад грыпу ў маючы адбыцца сезон ўздыму захворвання на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі – зрабіць прафілактычную прышчэпку.