Выратавальнікі вачыма дзяцей-2018

 На сустрэчу з навучэнцамі быў запрошаны начальнік ПАВЧ №2 Глыбоцкага РАНС, маёр унутранай службы Панфілка А.А., які правёў навучанне дзяцей 1-9 класаў правілам паводзін на вадаёмах у перыяд разводдзя, правёў гутарку аб забароне знаходжання навучэнцаў на вадаёмах у вясенні перыяд.

На ўрачыстай лінейцы Панфілка А.А. уручыў ганаровыя граматы пераможцам раённага конкурса “Выратавальнікі вачыма дзяцей”: Букатай П. за 1-е месца ў намінацыі “Малюнак” і Грыдзюшка І. і Мурамошка А. за 3-е месца ў намінацыі “Мадэль пажарнай машыны”.

На ўзнагароджванне пераможцаў дыпломамі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС у горад Віцебск былі запрошаны Грыдзюшка Ілля і Мурамошка Аляксей за 1-е месца ў раённым этапе конкурса “Выратавальнікі вачыма дзяцей”.

 

Просмотров: 447
Печать