Чаго толькі не з’явілася ў нас напярэдадні Новага года! Уся тэрыторыя зіхаціць-пераліваецца рознакаляровымі агнямі. Адразу ля ўвахода вас сустракае шматдзетная сям’я снегавікоў-прыгажуноў. Праз крокі два ля елкі з вялізным мяхом падарункаў ветліва запрашаюць у школу Дзед Мароз са Снягурачкай. У файе размясцілася незвычайная бялюткая елка-“маладуха”. Крыху далей пільна сочыць за парадкам сапраўдны снегавік-вартаўнік. Кожны клас упрыгожыў сваю “рэзідэнцыю” цудоўнымі кампазіцыямі.