Тыдзень правоў чалавека-2017

 

З 4 па 10 снежня праходзіў Тыдзень правоў чалавека. Для навучэнцаў быў аформлены інфармацыйны стэнд. Навучэнцы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Я і мае правы”.

У кожным класе прайшлі тэматычныя класныя гадзіны: “Падарожжа ў краіну справядлівасці”, “Ці ведаеш ты закон?”, “Па старонках Дэкларацыі правоў чалавека”, “Правы дзіцяці ў сям’і“ і інш.

9 снежня быў праведзены Дзень інфармавання “Грамадзянін і права”. На сустрэчы прысутнічала ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх капітан міліцыі Пачопка Л.А., якая правяла прафілактычную гутарку з навучэнцамі па правілах бяспечных паводзін дома, на дарозе, на вадзе, у грамадскіх месцах, звярнула ўвагу на забарону выкарыстання піратэхнічных сродкаў у час правядзення навагодніх свят.

На прававой гадзіне “Узаемная любоў – узаемныя абавязкі” навучэнцы старэйшых класаў змаглі задаць актуальныя пытанні не толькі Пачопка Л.А., але і настаўнікам установы адукацыі.

 

Просмотров: 407
Печать